2 траўня 2024, Чацвер, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Верталёты РФ вядуць разведку ля межаў Украіны

2
Верталёты РФ вядуць разведку ля межаў Украіны

Уздоўж украінска-расейскай мяжы зафіксаваныя палёты двух расейскіх баявых верталётаў.

Пра гэта падчас брыфінгу паведаміў спікер інфармацыйнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка, піша «Украінская праўда».

Ён адзначыў, што на працягу сутак сутыкненняў з расейскімі дыверсантамі па-за АТА не было.

Пры гэтым памежнікі фіксуюць факты актыўнай паветранай выведкі на мяжы. Прынамсі, у аўторак насупраць участка «Мілава» Луганскай вобласці зафіксаваны палёт верталёта Мі-24 ВС РФ уздоўж лініі мяжы без парушэння паветранай прасторы Украіны і палёт верталёта Мі-8 насупраць участка «Белалуцк» Луганскай вобласці.

Прымяненне беспілотніка зафіксаванае двойчы: у раёне н.п. Сартана пад Марыупалем, а таксама на ўчастку аддзела памежнай службы «Чырвоны Чабан» на адміністрацыйнай мяжы з акупаваным Крымам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках