1 траўня 2024, Серада, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падлеткам у Баранавічах прапануюць наркотыкі ў цэнтры горада

20
Падлеткам у Баранавічах прапануюць наркотыкі ў цэнтры горада

Гараджане скардзяцца на наркагандляроў, якія сярод белага дня прапаноўвалі ім купіць спайс і таблеткі.

Пра гэта паведамляюць чытачы charter97.org.

«Накіпела. Неяк гуляў у горадзе і ў цэнтры да мяне падышоў хлопец. Нахабна прапаноўваў купіць «падсямянку», як мне патлумачылі пазней, спайс. Вось скажыце, што ён думаў? Хапіла нахабства падысці да мяне проста на вуліцы! Хлопец быў высокага росту ў сіняй байцы, у сонечных акулярах жоўтага колеру і ў башлыку. Я яго запомніў, калі сустрэну ў наступны раз - абавязкова здам, няхай ведае пра гэта. Людзі, будзьце пільныя! Праз такіх вырадкаў бурацца жыцці. Прынамсі, падсеў на спайсы мой брат. Што рабіць не ведаю ні я, ні бацькі», - піша жыхар Баранавічаў.

15-гадовая школьніца Ліза пацвярджае, што гэта набывае масавы характар.

«У мяне было тое ж самае. Была на Палескім рынку. Да мяне падышоў высокі хлопец у акулярах, па-мойму, блакітных. Спачатку спытаўся, як дайсці да лякарні, а потым прапанаваў таблетачку. Я натуральна яго паслала», - піша яна.

Нагадаем, курыльныя сумесі спайс уяўляюць сур'ёзную праблему ў Беларусі: у адрозненні ад марыхуаны, паленне хімічнага яе заменніка выклікае сур'ёзныя наступствы для псіхікі, прынамсі, небяспечныя галюцынацыі, якія прыводзяць да няшчасных выпадкаў і нават да страшных смерцяў ва ўсёй краіне. Экспэрты мяркуюць, што наркотыкі паступаюць у Беларусь з тэрыторыі Расеі праз адсутнасць памежных пунктаў і пунктаў мытнага дагляду.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках