2 траўня 2024, Чацвер, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч патрабуе ўдвая паскорыць мадэрнізацыю НПЗ

13
Мясніковіч патрабуе ўдвая паскорыць мадэрнізацыю НПЗ

Урад запатрабаваў ад канцэрна Белнафтахім удвая скараціць тэрміны мадэрнізацыі НПЗ.

Пра гэта сёння на пасяджэнні савета канцэрна "Белнафтахім" заявіў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, паведамляе карэспандэнт БелТА.

"Так званы вялікі падатковы манеўр у Расейскай Федэрацыі агаліў праблемы канкурэнтаздольнасці нафтаперапрацоўчага сектара прадпрыемстваў Беларусі", - сказаў кіраўнік беларускага ўрада. На ягоную думку, далей вытворцы нафты будуць "падціскаць нафтаперапрацоўшчыкаў, прымушаючы іх ісці на больш глыбокую перапрацоўку нафты".

Кажучы пра аб'ёмы перапрацоўкі нафты, Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што паводле вынікаў 2014 і ў 2015 годзе павінна быць перапрацавана 23 млн т. "З улікам таго, што з 1 студзеня 2015 года ўсе мытныя падаткі (на нафту і нафтапрадукты, вырабленыя з расейскай нафты) застаюцца ў распараджэнні Беларусі, ужо і колавая нафта не будзе стратная", - упэўнены прэм'ер-міністр. Ён таксама заявіў, што ў бліжэйшыя гады беларускія заводы павінны быць гатовыя да перапрацоўкі нафты ў аб'ёмах, якія перавышаюць 23 млн т, для чаго неабходна стварыць дадатковыя магутнасці.

У сярэдзіне верасня ў Расеі была прынятая пастанова аб змене ўмоваў здабычы, перапрацоўкі, рэалізацыі, экспарту нафты і нафтапрадуктаў. Расейскі ўрад унёс у Дзярждуму прапановы ў правядзенні так званага падатковага манеўру, сутнасць якога заключаецца ў павышэнні падатку на здабычу карысных выкапняў, у тым ліку нафты, пры паралельным зніжэнні вывазных падаткаў пры экспарце нафты і нафтапрадуктаў. Гэта значыць, з аднаго боку, павышаецца кошт нафты, з другога - памяншаюцца вывазныя падаткі на нафтапрадукты.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках