2 траўня 2024, Чацвер, 1:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Вывяржэнне вулкана на Гаваях

900-градусная лава дасягнула горада Пахоа.

Вулканічная маса дасягнула могілак, якія размешчаны непадалёк ад населенага пункта. Тэмпература патоку вулкана Кілаўэра складае каля 900 градусаў па Цэльсіі, ён здольны выпаліць любыя перашкоды на сваім шляху. Лава рухаецца з хуткасцю 10-15 м/ч. У непасрэднай блізкасці ад яе знаходзяцца паўсотні будынкаў.

Частка жыхароў Пахоа эвакуяваная. Чакаецца, што струмень, прайшоўшы праз горад, дасягне акіяна, піша «Карэспандэнт».

Вывяржэнне зафіксавалі 27 ліпеня, першапачаткова паток лавы не пагражаў насельніцтву. Але пазней навукоўцы забілі трывогу, кірунак сходу мас змяніўся.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках