2 траўня 2024, Чацвер, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбары ў Раду: сталі вядомыя ўсе пераможцы ў Кіеве

2
Выбары ў Раду: сталі вядомыя ўсе пераможцы ў Кіеве

У пяці акругах перамаглі кандыдаты ад Блока Пятра Парашэнкі, па тры акругі ўзялі Народны фронт і самавылучэнцы, і яшчэ два - ВА Свабода.

Цэнтральная выбарчая камісія апрацавала 100% электронных пратаколаў з выбараў у мажарытарных акругах у Кіеве, піша liga.net.

Паводле вынікаў падліку галасоў, пераможцамі выбараў у аднамандатных акругах сталі: 211-я акруга - Яўген Рыбчынскі (Блок Пятра Парашэнкі), 212-я - Віталь Сташук (Народны фронт), 213-я - Барыслаў Бяроза (самавылучэнец), 214-я - Віктар Чумак (Блок Пятра Парашэнкі), 215-я - Андрэй Ілленка (Свабода), 216-я - Аляксандр Супруненка (самавылучэнец), 217-я - Андрэй Білецкі (самавылучэнец), 218-я - Уладзімір Ар’еў (Блок Пятра Парашэнкі), 219-я - Аляксандр Трацьякоў (Блок Пятра Парашэнкі), 220-я - Вячаслаў Канстанціноўскі (Народны фронт), 221-я - Леанід Ямец (Народны фронт), 222-я - Дзмітрый Андрыеўскі (Блок Пятра Парашэнкі), 223-я - Юрый Леўчанка (ВА Свабода).

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках