1 траўня 2024, Серада, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Алфавітны» шалік стаў тэмай зорнага флэшмобу

1

«Алфавітны» шалік ад кампаніі Matalan стаў тэмай новага дабрачыннага флэшмобу знакамітасцей.

Пра гэта паведамляе Газета.ru са спасылкай на Metro.

Усе выручаныя ад продажу зімовага аксэсуара сродкі будуць перададзеныя дзіцячай лякарні Alder Hey. Кошт шаліка з літарамі ангельскага алфавіту складае £5 (мадэль для дзяцей) і £10 (мадэль для дарослых).

У флэшмобе прымаюць удзел вядомыя акцёры, музыканты і спартсмены. Яны робяць сэлфі ў «алфавітных» шаліках і выкладваюць іх у сацсетку. У прыватнасці, да акцыі далучыліся актрыса Сара Джэсіка Паркер, спявачкі Брытні Спірс і Кайлі Міноўг, футбаліст зборнай Англіі Уэйн Руні.

Акрамя таго, удзельніцамі флэшмобу сталі былыя вакалісткі Spice Girls Мел Сі і Мэл Бі.

Раней паведамлялася, што знакамітасці далучыліся да «пасцельнга» флэшмобу дзеля сірыйскіх дзяцей.

Фота: Matalan

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках