2 траўня 2024, Чацвер, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы з Латвіяй затрымалі 1,5 мільёна кантрабандных цыгарэт

1
На мяжы з Латвіяй затрымалі 1,5 мільёна кантрабандных цыгарэт

Кантрабанду знайшлі ў грузавым вагоне.

Ноччу 28 кастрычніка пры афармленні грузавога складу, які рухаўся на выезд у Латвію, полацкія памежнікі сумесна з супрацоўнікамі РАУС у адным з паўвагонаў выявілі буйную партыю кантрабанды, піша БелаПАН.

Як паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі, пад калійным угнаеннем невядомыя схавалі 77 тысяч пачкаў цыгарэт. Папярэдні кошт нелегальнага даўкладання ацэнены ў суму, якая перавышае 552 млн. рублёў.

Цыгарэты канфіскаваныя і ва ўстаноўленым парадку перададзеныя супрацоўнікам мытні.

Фота з архіву

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках