2 траўня 2024, Чацвер, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны аўтар аповесці пра Ладуцьку

27
Арыштаваны аўтар аповесці пра Ладуцьку

Экс-кандыдат у «дэпутаты» Павел Спірын знаходзіцца ў турме на Акрэсціна.

1 кастрычніка супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы аўтар аповесці пра мэра Менска Мікалая Ладуцьку. Ім аказаўся трыццацігадовы мянчук Павел Спірын - экс-кандыдат у «дэпутаты» «парламента» 2012 года. Пра гэта charter97.org паведаміла ягоная жонка Ірына.

«Яго затрымалі на 15 дзён, спадзяюся, пасля гэтага яго адпусцяць і больш нічога не прад'явяць. Забралі яго а 10:00 - і адразу быў суд. Ён там ужо сядзіць двое дзён. Падрабязнасцяў мне не паведамілі, я туды тэлефанавала. Кажуць, маўляў, мне яны нічога сказаць не могуць, усё пытацца буду ў яго, ён сам растлумачыць. Паехаць туды я не магу - у мяне захварэла дзіця», - сказала яна.

Нагадаем, нядаўна паведамлялася, што міліцыя шукае аўтара аповесці пра Мікалая Ладуцьку, якую даслалі больш чым на 1500 адрасоў электроннай пошты. Яна прысвечаная «выбарам» і іншым падзеям, у якіх «мэр» Менска праявіў сябе як верны слуга Лукашэнкі.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках