26 красавiка 2024, Пятніца, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У верасні самыя вялікія заторы ў Менску былі ў Дзень без аўтамабіля

3

Паводле звестак сэрвісу Яндэкс.Коркі, верасень у Менску характарызаваўся паступовым ростам загрузкі дарог, што назіраецца ва ўсіх буйных гарадах з прыходам восені.

Ранішнія коркі, якія былі амаль непрыкметныя ў канцы жніўня, адчувальна выраслі за месяц з 2 да 4 балаў, а 24 верасня нават дасягнулі 5-бальнага піка, абагнаўшы вячэрнія коркі. І калі ў пачатку месяца вячэрнія коркі трымаліся на ўзроўні паміж 3 і 4 баламі, то ў апошні тыдзень лёгка дасягалі 4 балаў і вышэй, усталяваўшы нават вераснёўскі рэкорд у 7 балаў, паведамілі charter97.org у кампаніі.

Аналагічная карціна назіраецца і пры аналізе спісу 100 самых сур'ёзных коркаў месяца: так, на першы тыдзень верасня даводзіцца ледзь больш за дзясятак такіх затораў, у той час як за тыдзень з 22 да 28 верасня - амаль сорак.

Сярод іншых дзён месяца вылучаецца 22 верасня, адзначанае ў календары як Дзень без аўтамабіля: у вячэрнюю гадзіну пік коркі дасягнулі 7 балаў (максімум за верасень). І менавіта на гэты дзень прыпадае максімальная колькасць коркаў з спісу 100 самых сур'ёзных коркаў месяца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках