5 траўня 2024, Нядзеля, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦВК Украіны апрацаваў 99,41% галасоў: «Свабода» не праходзіць у Раду

1
ЦВК Украіны апрацаваў 99,41% галасоў: «Свабода» не праходзіць у Раду

Падлік галасоў затрымліваецца ў Данецкай, Луганскай, Адэскай і Херсонскай абласцях.

Па стане на 23:03 Цэнтральная выбарчая камісія апрацавала 99,41% электронных пратаколаў, піша «Лiга.нет».

Першае месца па-ранейшаму займае Народны фронт (22,17%). Блок Пятра Парашэнкі - на другім месцы (21,82%), трэцім ідзе аб'яднанне Самадапамога - 10,99%. На чацвёртай пазіцыі Апазіцыйны блок з папярэднім вынікам 9,38%, за ім Радыкальная партыя Ляшко - 7,45%. Бацькаўшчына набірае 5,68% галасоў выбаршчыкаў.

Астатнія палітычныя сілы ў парламент не трапляюць: Свабода набірае 4,71%, КПУ - 3,86%, Грамадзянская пазіцыя - 3,11%, Моцная Украіна - 3,10%, Заступ - 2,65%, Правы сектар - 1,81%.

Затрымліваецца падлік галасоў у Данецкай (94,33% падлічана толькі бюлетэняў), Луганскай (96,72% бюлетэняў), Адэскай (97,77%) і Херсонскай (98,06%) абласцях. У 15 абласцях і Кіеве падлік галасоў па партыйных спісах завершаны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках