5 траўня 2024, Нядзеля, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дождь»: Кіраўнік МУС Расеі сыходзіць у адстаўку

«Дождь»: Кіраўнік МУС Расеі сыходзіць у адстаўку

Міністр унутраных спраў РФ Уладзімір Калакольцаў напісаў рапарт аб адстаўцы.

Пра гэта сцвярджае тэлеканал «Дождь» са спасылкай на крыніцы ў МУС і чыноўніка, блізкага да сталічнай мэрыі. Да канца гэтага тыдня ягонае прашэнне можа быць задаволенае. Вядома каналу і імя пераемніка: в.а. міністра стане Віктар Золатаў, цяперашні галоўнакамандуючы ўнутранымі войскамі, а ў нядаўнім мінулым - кіраўнік асабістай аховы прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

Тэлеканал сцвярджае, што менавіта з надыходзячымі перастаноўкамі звязаная нечаканая публічнасць некалі самага закрытага расейскага сілавіка. 8 кастрычніка ён даў шырокае інтэрв'ю праграме «Вести. Дежурная часть» на канале «Россия 1», у якім распавёў пра сваю інспекцыйную паездку ў Сібір.

«Дождь» сцвярджае, што падзенне ўплыву Калакольцава трэба звязваць з «вайной сілавікоў», найбольш яркай праявай якой стала справа генерала Сугробава, былога начальніка Галоўнага ўпраўлення эканамічнай бяспекі і процідзеяння карупцыі МУС і пратэжэ Калакольцава. Пачынаючы сёлета з лютага следства ў дачыненні антыкарупцыйнага падраздзялення паліцыі вядзе ФСБ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках