4 траўня 2024, Субота, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Булатнікаў: Не сказаў бы, што мы такія ўжо блазны

5
Павел Булатнікаў: Не сказаў бы, што мы такія ўжо блазны

Вакаліст гурта Trubetskoy разлічвае, што ім дазволяць выступаць у Беларусі.

Павел Булатнікаў распавёў vesti-ukr.com, калі яго новы калектыў пакажа сваю творчасць.

- Павел, гурт «Ляпіс Трубяцкой» загадаў доўга жыць, і з'явіліся два іншыя - «Брута», у якой верхаводзіць Сяргей Міхалок, і ваш - «Трубяцкі. Менск». А як жа падзяліўся рэпертуар паміж вамі і Міхалком?

- Сяргей пакінуў нам практычна ўвесь рэпертуар гурту, хоць усе песні - ягонага аўтарства, а забараніў спяваць «Воіны святла», «Капітал», «Я веру» і яшчэ некалькі. Для яго, як ён сказаў, яны вельмі асабістыя.

- Атрымліваецца, Сяргей пакінуў сабе вобраз палітзмагара, а вам дастаўся імідж блазна?

- Я не сказаў бы, што мы ўжо такія блазны, але нам хочацца паменш сацыяльна-палітычнай афарбоўкі і больш займацца рок-н-ролам у чыстым выглядзе. Хочам, каб гэта быў угар і пазітыў.

- А хіт «Калі яблыні цвітуць», які Міхалок наадрэз адмаўляўся спяваць, вы будзеце выконваць?

- Цяжкае пытанне. Пакуль не планавалі, але ўсё магчыма. Сапраўды будуць песні, якія былі да «Капіталу» і пасля, і цалкам новыя. Ужо праз тыдзень у сеціве з'явіцца наш новы сінгл, які мы нядаўна запісалі. Гэта прадукт калектыўнай творчасці, але я і сам сёе-тое зрабіў. А вясной разлічваем выпусціць новы альбом, мы ўжо знайшлі добрага нарвежскага саўндпрадзюсэра і студыю ў Вільні, дзе хочам запісвацца.

- Якая ў вас была рэакцыя, калі Сяргей абвясціў, што распускае «Ляпісаў»?

- Ён яшчэ год таму хацеў распусціць групу. Калі Сяргей абвясціў пра гэта, то мы пастанавілі ісці кожны сваёй дарогай. Ужо было зразумела, што рана ці позна гурт сябе зжыве, і гэта моцна адчувалася.

- Вы бачылі сябе ў новым калектыве Міхалка BRUTTO? І ці магчымыя сумесныя выступы?

- Не. Я нават не хацеў у ім удзельнічаць. Мы рассталіся з Сяргеем нармальна, але тое, што робім мы і ён, кардынальна адрозніваецца. Але ніколі не кажы ніколі!

- Пасля таго, як ва Украіне выступілі Макарэвіч і «Начныя снайперы», іх канцэрты пачалі забараняць ў Расеі. Не баіцеся, што з вамі здарыцца падобнае?

- Мы даўно і пяшчотна звязаны з Украінай, таму выбар ехаць ці не ехаць перад намі нават не стаіць. Мы ў любым выпадку будзем ездзіць сюды, таму што ў нас тут другі дом. Мы заўсёды ў Кіеве праводзілі вельмі шмат часу. Тут жыве шмат нашых сяброў, мы запісалі тут некалькі альбомаў, знялі некалькі кліпаў. А з нагоды канцэртаў у Расеі... Да канца года ў нас гастрольны графік ўжо распісаны, і пасля Кіева будуць канцэрты ў Расеі - у Сібіры, на Урале.

- У назве групы Trubetskoy з'явілася прыпіска «Менск». Каб вярнуць сабе беларускі рынак пасля забароны там «Ляпіса»?

- Мы падалі заяўку на правядзенне канцэртаў у Беларусі. У нас жа існуе такая схема, як і ў Савецкім Саюзе: пакуль не атрымаеш «гастролькі»-дазвол, выступаць не зможаш. І цяпер чакаем адказу ад афіцыйных уладаў. Вельмі спадзяемся, што беларускі рынак для нас адкрыецца.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках