5 траўня 2024, Нядзеля, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масква стварае «войска Наваросіі» і перакідае войскі ў Данбас

16
Масква стварае «войска Наваросіі» і перакідае войскі ў Данбас

У ДНР і ЛНР вядзецца рэалізацыя плана Масквы ў стварэнні адзінага войска сепаратыстаў.

Асобныя бандфармаванні атрымліваюць статус «рот» і «батальёнаў». Аднак працэс арганізацыі адзінай сістэмы кіравання сутыкнуўся з ярка выяўленым нежаданнем верхаводаў тэрарыстычных груп падпарадкоўвацца адзінаму камандаванню. Пра гэта піша на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» кіраўнік украінскага Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

Цэнтралізуецца кіраванне артылерыйскім агнём суперніка ў Данецку. Паводле звестак групы «Інфармацыйны супраціў», у паўночнай частцы Данецка створаны і функцыянуе адзіны камандны пункт артылерыі расейцаў.

У Пятроўскім раёне Данецка прыбываюць расейскія падраздзяленні, замаскіраваныя пад «апалчэнцаў» - без знакаў адрознення, нашывак і шаўрон. Адзначана прыбыццё мотастралковых падраздзяленняў РФ на бронетэхніцы, а таксама паветрана-дэсантных падраздзяленняў.

У раён Горлаўкі, а таксама ў Кіраўскі і Кіеўскі раён Данецка надалей прыбывюць расейскія падраздзяленні ў выглядзе мабільных тактычных груп са складу мотастралковых брыгад Паўднёвай вайсковай акругі РФ, укамплектаваныя штатнай бронетэхнікай. Адзначана прыбыццё да 5 ротных тактычных груп. Мясцовыя баевікі адводзяцца ў другі эшалон.

У раёне Валнаваха расейска-тэрарыстычныя войскі праводзяць выведку агнявых пазіцый украінскіх войскаў. Адзначана перакідка ў гэты раён артсістэм суперніка - да 20 адз.

У раён Аленаўка праціўнік перакідае бронетэхніку. Зафіксавана прыбыццё да 20 адзінак бронетэхнікі. Экіпажы ўкамплектаваны расейскімі наймітамі, у якасці «пяхоты» - мясцовыя баевікі.

Праз Каменабродскі раён (Луганск) адзначанае перасоўванне «канвояў забеспячэння». З дапамогай гэтых канвояў ажыццяўляецца забеспячэнне артылерыйскімі боепрыпасамі падраздзяленняў расейска-тэрарыстычных войскаў, якія ажыццяўляюць абстрэлы пазіцыяў украінскіх войскаў у раёне населеных пунктаў Шчасце і Станіца Луганская.

Зафіксаванае засяроджванне другога батальёна тактычнай групы (БТГ) расейска-тэрарыстычных войскаў у раёне Наваазоўск.

На ўзбраенні артылерыйскай групы праціўніка, якая «працуе» ў раёне Марыупаля, з'явіліся новыя сродкі артылерыйскай выведкі - як радыёлакацыйныя, так і аптычныя. З мэтай вядзення разведкі актыўна выкарыстоўваюцца БПЛА.

Зафіксаваная перапраўка з тэрыторыі Данбаса ў РФ трупаў загінуўшых расейскіх вайскоўцаў. Вываз трупаў быў ажыццёўлены праз пункт пропуску «Чэрвонапартызанск». Агульная колькасць вывезеных цел - блізу 150.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках