27 красавiка 2024, Субота, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два гады з жыцця Менска: новы захапляльны timelapse-ролік

11

Мянчук Дзмітрый Важнік блізу двух гадоў здымаў timelapse-ролік, у якім захаваў блізкія яму месцы горада.

Ніколі яшчэ наш горад не выглядаў лепей, піша onliner.by.

«Гэты ролік здымаўся даволі доўга, блізу 2 гадоў з перапынкамі, да таго ж сезонна, зімой амаль не здымаў, - распавёў аўтар відэа. - Усё зроблена ў timelapse, груба кажучы, відэа зманціравана з фатаграфій, зробленых з інтэрвалам. Шмат часу заняла апрацоўка асобных планаў, а мантаж рабіўся даволі хутка. Усё здымалася спачатку на Canon 7D, пазней на Canon 5D mark3».

Ролік атрымаўся тэматычным, усе кадры зробленыя з дахаў, колькасць іх назваць цяжка.

«Матэрыялу, што не ўвайшоў, засталося вельмі шмат, але ў роліку я выкарыстаў кадры толькі тых месцаў, з якімі мяне нешта звязвае, якія мне блізкія. Мяне ўжо пыталіся, чаму ў роліку няма тых ці іншых менскіх славутасцяў, але я не ставіў перад сабой мэту ахапіць увесь горад, я хацеў паказаць менавіта мой Менск», - распавёў Дзмітрый Важнік.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках