5 траўня 2024, Нядзеля, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менск едзе Робі Уільямс

У Менск едзе Робі Уільямс

Брытанскі музыкант Робі Уільямс збіраецца ўпершыню выступіць у Менску.

Плануецца, што канцэрт адбудзецца 15 красавіка 2015 года на «Менск-Арэне» ў рамках тура «Let Me Entertain You», піша ultra-music.com.

Новы тур названы ў гонар аднайменнай песні, якая выйшла ў 1997 годзе на першым сольным альбоме музыканта «Life Thru a Lens». Тур «Let Me Entertain You» стартуе 25 сакавіка ў Гішпаніі, пасля чаго выканаўца павінен выступіць у Францыі, Літве, Латвіі, Расеі, Беларусі, Польшчы, Славакіі, Аўстрыі і Ізраілі.

Інфармацыя аб графіку тура была апублікаваная на сайце музыкі, але пазней была выдаленая. Таксама з'явіўся відэазварот спевака да менскіх гледачоў на афіцыйным канале канцэртнага агенцтва allstars.by, які таксама быў выдалены. Канчатковая інфармацыя аб туры павінна з'явіцца сёння.

Робі Уільямс уважаецца за аднаго з самых папулярных поп-выканаўцаў у свеце. Продаж альбомаў музыкі перавышае 77 мільёнаў копій. Шэсць ягоных дыскаў уваходзяць у сотню самых прадаваных рэлізаў Вялікабрытаніі за ўвесь час. Усяго ж у дыскаграфіі Робі Уільямса 10 альбомаў, дзевяць з якіх дасягалі першага месца ў брытанскім чарце альбомаў. Кожны паўнафарматны рэліз станавіўся не аднойчы плацінным, а другі дыск музыканта «I've Been Expecting You» атрымаў гэты статус 10 разоў.

Апошні на гэты момант альбом Уільямса «Swings Both Ways» выйшаў у 2013 годзе і быў прададзены накладам больш за паўтара мільёна копій ва ўсім свеце. Тур у яго падтрымку стартаваў у красавіку 2014-га і завяршыўся ў верасні. За гэты час музыка адыграў 50 канцэртаў у Еўропе, Аўстраліі і Азіі.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках