27 красавiка 2024, Субота, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тозік не жартаваў: у дзіцячых садках пагражаюць выключаць дзяцей за прагулы

34
Тозік не жартаваў: у дзіцячых садках пагражаюць выключаць дзяцей за прагулы

За некалькі тыдняў Анатоль Тозік зрабіў некалькі гучных заяў датычных адукацыі.

Віцэ-прэм'ер, заклапаціўшыся тым, што кожны дзень блізу 30% выхаванцаў дашкольных устаноў адсутнічаюць у садках без уважлівых прычын, прапанаваў увесці санкцыі супраць бацькоў. Гаворка ішла пра штрафы, піша onliner.by.

Ідэя, быццам бы, была вынесеная грамадскасці для абмеркавання. Але адразу некалькі чытачоў паведамілі парталу, што ў дзіцячых садках ужо папярэджваюць бацькоў пра тое, што прагулы могуць мець наступствы: «Бярыце даведкі, прыдумляйце што хочаце».

Мянчук Аляксей жыве ў Каменнай Горцы, сына штодня водзіць у адзін з мясцовых дзіцячых садоў. Учора, распавядае ён, на бацькоўскім сходзе да грамадзян давялі апошнюю інфармацыю аб «плане Тозіка».

- Нам сказалі: калі дзіця без уважлівай прычыны адсутнічае цягам года 30 дзён, яно будзе выключанае, - распавёў Аляксей. - Два тыдні таму да дашкольных устаноў давялі пастанову Міністэрства адукацыі. У першую чаргу, паведамілі, яно тычыцца якраз сітуацыі ў Фрунзенскім раёне, дзе чарга ў садкі дасягае 8000 чалавек, а групы фактычна не даўкамплектаваныя праз «прагулы».

Самае цікавае, распавядае Аляксей, што кіраўніцтва садка ў гэтай гісторыі з «санкцыямі» цалкам на баку бацькоў:

- Нам сказалі, што значна лепш, калі ў групе не 40 чалавек, а 20-25. Параілі, як выкруціцца з сітуацыі. Напрыклад, адразу ж напісаць заяву аб «зменным графіку працы». Гэты аргумент можа спрацаваць. Дзіўна гэта ўсё і па-дурному: навошта прыдумляць правілы, якіх сапраўды ніхто не будзе прытрымлівацца?

- Пакуль мы нікога не адлічвалі і не палохалі, - кажа загадчыца садка №75 Рыта Унукава. - Проста тлумачым бацькам, што такія дакументы былі, такія размовы вядуцца і што ў сад трэба хадзіць.

Пра тое, што нічога страшнага не здарыцца, кажуць і ў іншых дашкольных установах. Бацькам, вядома, ад гэтага не лягчэй.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках