5 траўня 2024, Нядзеля, 0:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Народны фронт» і Блок Парашэнкі дамовіліся аб пасадах

3
«Народны фронт» і Блок Парашэнкі дамовіліся аб пасадах

Блок Пятра Парашэнкі і «Народны Фронт» дасягнулі пагаднення што да фармавання Кабміна і кіраўніцтва Вярхоўнай Рады.

Насуперак чаканням, квотнага размеркавання пасадаў ва ўрадзе не будзе. Прэм'ерам застаецца Арсень Яцанюк, і ён сфармуе ўрад «пад сябе».

Пра гэта паведамляе «Обозреватель» са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Лідэр НФ павінен правесці рэформу Кабінета міністраў, паменшыць колькасць міністэрстваў, скасаваць пасады віцэ-прэм'ераў, на наступным этапе - правесці сур'ёзныя змены ў эканоміцы. За Блокам Пятра Парашэнкі застаюцца кантрольныя інстытуты ўлады.

Спікерам парламента, паводле звестак крыніцы, стане Уладзімір Гройсман, ён жа будзе лідэрам парламенцкай большасці.

Некалькі крыніц пацвердзілі, што бакі «практычна дасягнулі пагадненняў» з нагоды прынцыпаў фармавання кааліцыі, і застаюцца толькі «нязначныя дэталі».

Нагадаем, напярэдадні «Самадапамога» і «Бацькаўшчына» паведамілі пра свае патрабаванні да кааліцыйнага пагаднення. Абедзве партыі падтрымліваюць прафесійнае фармаванне ўрада без уліку партыйных квот удзельнікаў кааліцыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках