5 траўня 2024, Нядзеля, 5:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэлегацыя Газпрама пакінула газавыя перамовы

13
Дэлегацыя Газпрама пакінула газавыя перамовы

Дэлегацыя расейскага манапаліста Газпрама пастанавіла пакінуць трохбаковыя газавыя перамовы РФ-Украіна-ЕЗ у Бруселі.

«Будзе пра што пагаварыць, вернемся. Еўрапейскай камісіі з Украінай трэба адрэгуляваць яшчэ шэраг пытанняў, звязаных з фінансаваннем. І без гэтага нам працягваць далей у трохбаковым фармаце - бессэнсоўна», - заявіў Афіцыйны прадстаўнік Газпрама Сяргей Купрыянаў. Ён дадаў, што «ёсць пытанне, звязанае з фінансаваннем касавага разрыву, які ўзнікае ў Нафтагаза, і крыніцамі яго пакрыцця», паведамляе «Коммерсантъ FM».

Адказваючы на пытанне аб тым, ці плануе Газпрам бліжэйшымі часамі працягваць перамовы, Купрыянаў заявіў, што дэлегацыя кампаніі чакае інфармацыі «аб тым, што ёсць зрухі ў двухбаковым пратаколе Украіна-ЕЗ і пасля гэтага вылятаем. Гэта можа быць сёння».

Нагадаем, прэс-канферэнцыі, якая павінна была адбыцца ў выпадку дасягнення дамоўленасцей падчас трохбаковых перамоваў паміж Украінай, Расеяй і ЕЗ у развязванні спрэчных газавых пытанняў паміж Кіевам і Масквой, сёння не будзе, паведамляе Еўракамісія. З гэтага вынікае, што дамоўленасцей няма, піша liga.net.

На гэты момант Украіна, Расея і Еўразвяз узгаднілі два з трох дакументаў што да паставак газу ў зімовы перыяд 2014-2015 гг, паведаміў пасля чарговага раунда трохбаковых перамоваў міністр энэргетыкі РФ Аляксандр Новак. У сваю чаргу кіраўнік Газпрама Аляксей Мілер заявіў, што праблема ў трэцім дакуменце - двухбаковым пратаколе паміж Украінай і Еўракамісіяй. Ён тычыцца фінансавых гарантый, якія дае Еўрапейская камісія Украіне. «Калі такая дамоўленасць не будзе дасягнутая, то, адпаведна, заўтра сустрэч, перамоваў не будзе і ніякія дакументы не будуць падпісаныя. Калі дамоўленасць паміж Еўрапейскай камісіяй і Украінай будзе дасягнутая, то, адпаведна, заўтра можна чакаць падпісання ўсіх трох дакументаў: двух пратаколаў і , адпаведна, дапаўненні да кантракту паміж Газпрамам і НАК Нафтагаз Украіны», - дадаў кіраўнік расейскага газавага холдынгу.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках