4 траўня 2024, Субота, 23:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Серебряная свадьба» прадэманстравала эксперыментальны сінгл

«Серебряная свадьба» прадэманстравала эксперыментальны сінгл

Кабарэ-бэнд «Серебряная свадьба» прадставіў сінгл «Ag», які самі музыкі называюць вялікім эксперыментам.

Гэта першы анонс маштабнай праграмы, якую гурт плануе завяршыць праз год, піша ultra-music.com.

- Гэтая праграма новая для нас, эксперыментальная: калі раней мы маглі зрабіць песню за адну рэпетыцыю, а потым на працягу некалькіх рэпетыцый і канцэртаў яе адточваць, то цяпер над адной кампазіцыяй мы сядзелі дзесьці месяц, - распавядае вакалістка гурту Святлана Бень. - Думалі, што за гэты час зможам падрыхтаваць цэлую праграму, а ў выніку другі месяц сышоў на падрыхтоўку яшчэ двух песень. Гэтая праграма будзе складацца цалкам з новых кампазіцый, з зусім новай сцэнаграфіяй, касцюмамі, праекцыяй.

У максі-сынгл «Ag» увайшло тры кампазіцыі, у якіх, са слоў музыкаў, адлюстраваны агульначалавечы стан свету ў гэты час.

- Гэта песні-настрой, а не гісторыі, і расшыфроўваць іх не варта: «думка агучаная ёсць хлусня». Як патлумачаны анекдот, апісаная карціна: не можа твор імпрэсіяніста быць расказаны мастацтвазнаўцам як сюжэт, - кажа Святлана Бень.

Канцэртная прэзентацыя максі-сінгла «Ag» адбудзецца 1 лістапада ў клубе Re: Public.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках