5 траўня 2024, Нядзеля, 1:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Google прыбірае спасылкі на пірацкія сайты

10
Google прыбірае спасылкі на пірацкія сайты

Google прыбірае ўсе спасылкі на пірацкія сайты з першай старонкі пошукавай выдачы.

У выніку такіх дзеянняў толькі за апошні тыдзень трафік з Google у піратаў знізіўся больш чым у два разы. Прыкладна так жа абрынуўся трафік ў The Pirate Bay. Падобныя праблемы паўсталі і ў рэсурсаў для стрымінгавага прагляду пірацкага відэа. Напрыклад, сайт Free TV абвясціў аб зніжэнні пошукавага трафіку на 96%.

Акрамя зніжэння пазіцыі пірацкага сайта ў пошукавай выдачы, карпарацыя Google збірае звароты ад праваўладальнікаў, выдаляючы спасылкі на неліцэнзійныя матэрыялы з пошуку. За апошні год Google атрымала звыш 224 млн такіх зваротаў, піша сайт Imena.ua.

Кінакампанія Warner Brothers змагаецца з піратамі пры дапамозе робатаў, якія палююць за нелегальным кантэнтам у інтэрнэце. Падчас палявання на неліцэнзійныя кінаматэрыялы робаты імітуюць чалавечыя паводзіны. Так, робаты штодня наведваюць каля 200 самых папулярных торэнт-трэкераў, на якіх размяшчаюцца пірацкія матэрыялы, і там паводзяць сябе як звычайныя наведвальнікі

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках