27 красавiка 2024, Субота, 3:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раўнівец падпаліў кватэру жонкі ў Гародні

10
Раўнівец падпаліў кватэру жонкі ў Гародні

39-гадовы гарадзенец з рэўнасці падпаліў кватэру. Ён чакаў жонку з карпаратыўнай вечарынкі да 9 гадзін вечара, але жонка затрымалася.

Выпадак адбыўся ўвечары 27 кастрычніка на вуліцы Савецкіх Памежнікаў. Муж і жонка жанатыя каля года, муж часта падазраваў жонку ў нявернасці. У панядзелак увечары жанчына сышла на карпаратыў, муж паставіў ёй умову вярнуцца да 21.00. У прызначаную гадзіну жонкі не было. У парыве эмоцый раўнівец наважыў падпаліць кватэру, піша «Вячэрні Гродна».

Падазраваны вынес самае каштоўнае і купіў на запраўцы каністру бензіну. Абліў кватэру, якая належала жонцы, і зладзіў пажар, папрасіўшы перад гэтым выйсці з дома падчарку. На шчасце, суседзі амаль адразу патэлефанавалі ў МНС. Агонь удалося патушыць, але многія рэчы згарэлі.

Вядома, што муж і жонка часта сварыліся, але не выпівалі.

Мужчына ўжо быў судзімы за падпал. У 2009-м годзе ён наважыў такім чынам расправіцца з аўтамабілем. Цяпер у дачыненні да яго распачатая крымінальная справа.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках