5 траўня 2024, Нядзеля, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпрам»: Цана газу для Украіны ўзгодненая

7
«Газпрам»: Цана газу для Украіны ўзгодненая

Газ для Украіны ў чацвёртым квартале 2014 будзе каштаваць $378 за тысячу кубаметраў, у першым квартале 2015 - $365.

Украіна і Расея ўзгаднілі часовую цану на газ. Гэта вынікае з паведамлення ААТ Газпрам у Twitter, паведамляе ЛIГАБiзнесIнформ.

"Узгодненая цана на газ для Украіны: $378 за 1 тыс. куб. м у чацвёртым квартале 2014, $365 за 1 тыс. куб. м у першым квартале 2015", - сказана ў паведамленні.

Нагадаем, раней сёння прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк паведаміў, што Украіна настойвае на прывязцы цаны расейскага газу да кошту нафты - $378 да канца года і $365 - у першым квартале 2015 года. Яцанюк адзначыў, што базавы падыход, абвешчаны Украінай яшчэ 4,5 месяца таму, - у летні сезон газ каштуе $325, у зімовы перыяд цана $385.

Таксама, паводле слоў прэм'ера, Украіна ў бліжэйшы час пералічыць Газпраму першы транш сродкаў за запампаваны раней прыродны газ у памеры $1 млрд 450 млн.

Сёння Кабмін прыняў праект газавага пратаколу, які рыхтуецца да падпісання ў фармаце Украіна-Расея-ЕЗ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках