27 красавiка 2024, Субота, 5:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Смог застанецца да першага дажджу

8
Смог застанецца да першага дажджу

Медыкі раяць насіць маскі ўсім, у каго праблемы з лёгкімі.

Раніцай менчукі дабіраюцца на працу ў смузе. У многіх людзей стала кружыцца галава, пяршыла ў горле, і з'явілася задышка, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Выйшла сёння на вуліцу і зразумела, што хачу вярнуцца дадому! Вакол дым і пах гару. А на скрыжаванні каля плошчы Перамогі думала, што задыхнуся. З кашлем забегла ў трамвай. У мяне хранічны фарынгіт, і я ўжо адчуваю, што пачынае балець горла, - распавяла чытачка газеты.

Аб паху дыму і гару паведамлялі таксама з Заслаўя, Віцебска, Салігорска, Гомеля, Магілёва і іншых гарадоў і нават вёсак.

- Гэтая сітуацыя фармавалася тыдзень. Пік яе прыйшоўся на сераду. У чацвер жа, як і чакалася, сітуацыя стала горшай, - кажа начальнік інфармацыйна-аналітычнага сектара (маніторынг атмасфернага паветра) Рэспубліканскага цэнтра радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяроддзя Багдана Казярук. - Віной усяму метэаралагічныя ўмовы - прыземныя інверсіі. Кажучы прасцей, цёплыя пласты паветра падняліся ўверх праз пахаладанне і стварылі бар'ер для выхаду выкідаў дыму. І яны не рассейваюцца, а назапашваюцца ў паветры.

Са слоў спецыялістаў, пах гару мог з'явіцца не толькі ад вялікай канцэнтрацыі выхлапаў, але і ад таго, што на ўскраінах Менска паляць лістоту.

- Калі ўзяць, да прыкладу, Менск, то над ім ўтварылася своеасаблівае «вечка» з паветра, - тлумачыць Багдана Казярук. - Больш за тое, паколькі ў цэнтры Менска значна цяплей, чым на ўскраінах, то сюды проста «ўцягнуліся» паветраныя масы. У тым ліку і дым ад масавага спальвання лісцяў альбо пажараў. І ўтварылася вось такая сумесь.

Дарэчы, менавіта цяпер у Беларусі штодня то тут, то там гараць тарфянікі. Напрыклад, на Гомельшчыне ў сераду зафіксавана 11 узгаранняў. У чацвер пажарныя працягвалі тушыць пажар на тарфяніку ў Брагінскім раёне. Падобныя сітуацыі са смогам і пахам гару і ў іншых абласцях.

Праз інверсіі ў паветры Менска і іншых беларускіх гарадоў вельмі высокая канцэнтрацыя пылу. Паводле звестак на чацвер, узровень цвёрдых часціц у паветры беларускіх гарадоў перавысіў норму ў 1,5 - 2 разы. Менавіта на гэты пыл, які стаіць у паветры, добра абсоўваюцца выкіды, у тым ліку і часцінкі дыму.

- У інверсіі няма нічога незвычайнага, - адзначае Багдана Казярук. - Перыядычна ў Беларусі яна здараецца. Як правіла, такія з'явы адбываюцца зімой, падчас моцных маразоў, альбо летам, калі стаіць анамальная спякота. Бываюць такія неспрыяльныя сітуацыі і ў сакавіку, калі сыходзіць снег, а потым стаіць сухое і ціхае надвор'е. Але, як правіла, людзі яе не заўважаюць. У цяперашняй сітуацыі супала мноства фактараў. Такі збег абставінаў - рэч рэдкая. Апошні выпадак быў гадоў восем таму. Цяпер бы моцны вецер і ападкі - тады дыхаць стала б значна лягчэй.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках