2 траўня 2024, Чацвер, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тallinn Music Week запрашае беларускіх музыкаў і менеджэраў

2

Абвешчаны прыём заявак ад музыкаў і дэлегатаў на шоукейс-фестываль Tallinn Music Week 2015.

Ён, як паведамілі charter97.org арганізатары, пройдзе ў сталіцы Эстоніі з 25 да 28 сакавіка. Папярэдняе мерапрыемства стала трамплінам для беларускага гурта Super Besse, які нядаўна падпісаў кантракт на выпуск альбома ў Вялікабрытаніі.

Tallinn Music Week пройдзе ў сёмы раз. Гэта самы буйны шоукейс-фэст ва Усходняй Еўропе, а таксама самы буйны фестываль краін Балтыі і Скандынавіі на крытых пляцоўках. Летась на 34 сцэнах мерапрыемства выступіла 227 выканаўцаў з 21 краіны, з іх 78 - не з Эстоніі. Сярод іх Public Service Broadcasting (Вялікабрытанія), BRNS (Бельгія), Ballet School (Нямеччына) і многія іншыя.

- Падобныя мерапрыемствы разлічаныя з аднаго боку на прыхільнікаў свежай музыкі, паколькі ў іх удзельнічаюць зоркі заўтрашняга дня. З іншага - на музыкаў і іх менеджэраў. Сюды за новымі імёнамі прыязджаюць арганізатары фестываляў і супрацоўнікі рэкорд-лэйблаў з усёй Еўропы і ЗША, якія глядзяць канцэрты, а таксама дзеляцца досведам у рамках канферэнцыі, што праходзіць паралельна, - кажа Зміцер Безкаравайны, кіраўнік партала Experty.by, які выступае партнёрам Tallinn Music Week ў Беларусі.

Летась Беларусь была ўпершыню шырока прэзентаваная на мерапрыемстве. Гурт «Пятля прыхільнасці» ў выніку некалькі разоў пасля фестывалю вяртаўся ў Эстонію з канцэртамі, а для Super Besse з'яўленне ў Таліне і зусім стала трамплінам.

- На Tallinn Music Week нас убачыў прадстаўнік латвійскага лэйбла I Love You Records. Ён запрасіў нас у ліпені ў Латвію на буйны фестываль Positivus, дзе таксама гралі Kraftwerk, The Kooks, The Horrors, - распавядае вакаліст Super Besse Максім Кульша. - З такім паслужным спісам і рэкамендацыямі нас узялі на шоукейс-фестываль Vilnius Music Week, дзе нас убачыў ангелец Джон Роб і прапанаваў кантракт са сваім лэйблам Louderthanwar. Апроч гэтага па сувязях з Таліна мы потым ездзілі ў Эстонію і Фінляндыю. Так што для нас усё прайшло максімальна карысна.

Удзел у музычнай праграме Tallinn Music Week бясплатны. Заяўкі ад артыстаў (поп, рок, электроніка, джаз, блюз, класіка і інш. стылі) прымаюцца да 1 снежня 2014 года. Таксама адкрыта рэгістрацыя дэлегатаў на канферэнцыю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках