2 траўня 2024, Чацвер, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: На адчуванне шчасця аказваюць уплыў гены

7
Навукоўцы: На адчуванне шчасця аказваюць уплыў гены

Стала вядома, чаму некаторыя нацыі ўважаюць сябе за шчаслівых, а некаторыя - не.

На думку псіхолагаў, прычына хаваецца ў гене сератаніна: чым даўжэйшая яго форма, тым больш жыццярадасны чалавек, а чым яна карацейшая, тым больш імавернае выяўленне клінічнай дэпрэсіі, праяў засмучэння, панурасці і бурклівасці. Праз памеры гэтага гена амерыканцы, брытанцы і французы не адчуваюць сябе шчаслівымі, у той час як датчане пастаянна ачольваюць рэйтынгі самых шчаслівых людзей, піша softcraze.com.

Менавіта яны сталі ўладальнікамі самага доўгага «гена шчасця», у той час як французы - самага кароткага. Акрамя датчан, «шчаслівай» формай гена, на думку навукоўцаў, валодаюць жыхары Нарвегіі. Аўтары даследавання Эндру Освальд і Эўджэнія Прота вывучылі звесткі пра дабрабыт амерыканцаў і выявілі, што пры аднолькавых умовах жыцця індэкс шчасця вышэй у тых жыхароў ЗША, чые продкі пераехалі з Даніі ці Нарвегіі.

Прафесар Освальд сцвярджае, што ў многіх краінах людзі пастаянна незадаволеныя жыццём, нават калі не маюць патрэбу ў грошах, штодня грэюцца на сонцы і жывуць да глыбокай старасці.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках