2 траўня 2024, Чацвер, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На МКАД загарэўся мікрааўтобус

Загаранне пачалося падчас руху аўтамабіля.

Сёння днём праязджаючы па кальцавой дарозе ў раёне выезду з горада ў бок Ждановічаў маглі бачыць слуп дыму. Ён зыходзіў ад аўтамабіля, які загарэўся прама на МКАД. Гарэў адкрытым полымем мікрааўтобус. Са слоў Віталя Дзямбоўскага, прэс-сакратара МНС Менска, на месца аператыўна выехалі выратавальнікі, паведамленняў аб пацярпелых няма, піша onliner.by.

Пажар здарыўся на ўнутраным боку МКАД недалёка ад скрыжавання з вуліцай Ціміразева. Паводле папярэдніх звестак выратавальнікаў, загаранне пачалося падчас руху аўтамабіля. Кіроўца паспеў спыніцца на ўзбочыне і выбрацца. Неўзабаве мікрааўтобус ахапіў агонь.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках