26 красавiка 2024, Пятніца, 6:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Воршы міліцыянты застрэлілі п'янага дэбашыра

156
У Воршы міліцыянты застрэлілі п'янага дэбашыра

Другі труп падчас шурму за тыдзень

Пра гэта charter97.org паведаміў сведка.

Інцыдэнт адбыўся 2 кастрычніка ў Воршы на адрасе вул. Флёрава 17а.

"Нецвярозы мужчына пасля сваркі з сужыцелькай бегаў па пад'ездзе і размахваў нажом. На месца былі выкліканы супрацоўнікі міліцыі, але нават пасля 30-хвіліннай размовы з мужчынам і дамоўленасцю кінуць нож ён толькі больш раззлаваўся і стаў пагражаць усім, хто падыдзе да яго", - паведаміў чытач.

"Нам (жыхарам нашага дома) забаранілі адкрываць уваходныя дзверы і пакідаць свае кватэры. Спасылаліся на тое, што шаленец ходзіць па пад'ездзе. Хвілін праз 10 я бачыў, што да пад'езда пад'ехала два аўтамабілі міліцыі і прывезлі шчыты для штурму. Штурм доўжыўся хвілін 15. У выніку чаго быў паранены супрацоўнік міліцыі, а нападнік атрымаў агнястрэльную рану і памёр праз 20 хвілін", - паведаміў сведка.

Дзяжурны Аршанскага ГАУС не адважыўся каментаваць карэспандэнту charter97.org НЗ. "Гэта аператыўная інфармацыя. У панядзелак тэлефануйце ў нашу інфармацыйную службу", - сказаў ён.

Нагадаем, 1 кастрычніка пад 13:00 у менскім гандлёвым цэнтры «Шчасце» непадалёк ад метро "Усход" адбыўся захоп закладніцы. Узброены мужчына напаў на касірку абменніка, праз тры з паловай гадзіны сілавікі паведамілі, што яго «абясшкодзілі». Пазней налётчык на абменнік у ГЦ «Шчасце» памёр у шпіталі.

На фота вул. Флёрава ў Воршы

Напісаць каментар 156

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках