25 красавiка 2024, Чацвер, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрыторыя прымежнай зоны зменіцца

4
Тэрыторыя прымежнай зоны зменіцца

Абласныя выканкамы на прапанову Дзяржпамежкамітэта перагледзелі межы памежнай зоны і палосы.

У Берасцейскай і Віцебскай абласцях яны ўжо ўвайшлі ў дзеянне. Бліжэйшым часам аналагічныя змены надыдуць і ў іншых абласцях. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта.

«Важным з'яўляецца тое, што з памежнай зоны выключаныя тэрыторыі санаторыяў, дамоў адпачынку, іншых аздараўленчых устаноў, аб'ектаў культуры, а таксама месцаў масавага адпачынку, водакарыстання, адпраўлення рэлігійных абрадаў ды іншых месцаў традыцыйнага масавага знаходжання грамадзян, у тым ліку і турыстычныя маршруты, напрыклад, нацыянальнага парку «Белавежская пушча». У той жа час у рамках прынятых пастаноў на дзялянках крымінальнай чыннасці на прымежных тэрыторыях і на подступах да мяжы памежная зона павялічыцца толькі на 3-5 км, памежная палоса - да 1 км. Гэтыя змены не такія істотныя, але яны дадуць магчымасць забяспечыць патрэбныя варункі для больш дзейсных прэвэнтыўных захадаў памежнай бяспекі з улікам апошніх тэндэнцый супрацьпраўнай дзейнасці праз мяжу», - гаворыцца ў паведамленні.

Ужываная тактыка імклівых дзеянняў з боку парушальнікаў мяжы і асоб, якія ажыццяўляюць супрацьпраўную дзейнасць, звязаную з арганізацыяй незаконнай транзітнай міграцыі, кантрабанды і наркатрафіку, патрабуе адэкватнай гатоўнасці і з боку органаў памежнай службы. На першапачатковым этапе асноўны націск у дзейнасці супрацоўнікаў памежнай службы ў кантролі рэжыму памежнай зоны і палосы будзе накіраваны беспасярэдне на інфармацыйна-прафілактычную дзейнасць.

«Законапаслухмяныя жыхары памежжа якіх-небудзь карэнных змен у сувязі з прынятымі нормамі не адчуюць. У сувязі з гэтым просім грамадзян і суб'екты гаспадарчай дзейнасці ўлічваць новыя акалічнасці пры наведванні або правядзенні работ на тэрыторыях, якія ўваходзяць у абноўленыя межы памежнай зоны і палосы», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках