17 траўня 2024, Пятніца, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонка Васіля Быкава злавіла Лукашэнку ў хлусні

65
Жонка Васіля Быкава злавіла Лукашэнку ў хлусні

Ні яна, ні сам пісьменнік не звярталіся да дыктатара за дапамогай, як ён сцвярджае.

У час сустрэчы з фіналістамі конкурсу «Настаўнік года», якая прайшла 3 кастрычніка, Лукашэнка зрабіў некалькі цікавых заяў, піша «Наша Нiва». У прыватнасці, ён параіў уключаць у школьную праграму творы, незалежна ад палітычных поглядаў іх аўтараў. «Паглядзіце, якія творы мы вывучаем. Мы павыкідвалі сапраўдных класікаў, у якіх ёсць чаму навучыцца, асабліва ў старэйшых класах, а ўключылі, ва ўгоду нейкім там плыням, тое, чаго там быць не павінна. Васіль Быкаў не быў маім прыхільнікам, але ў яго ёсць класныя творы, якія павінны ведаць у школе. І я заўсёды займаў такую пазіцыю», - сказаў Лукашэнка.

Але, успомніўшы класіка адзін раз, кіраўнік не спыніўся.

«Мне казалі: вось, Быкаў здраднік, ён з'ехаў з краіны... Гэта ягонае права - з'ехаў і з'ехаў. Але калі цяжка стала, ён звярнуўся да каго б вы думалі? Да прэзідэнта. Да прэзідэнта прыйшоў, і жонка прыйшла: дапамажыце з лячэннем... Памёр чалавек - зноў прыйшлі да дзяржавы, зразумелі, хто чаго варты...» - працягнуў Лукашэнка.

Ці сапраўды сям'я Быкава звярталася да кіраўніка дзяржавы і чым менавіта Лукашэнка ім дапамагаў? Пра гэта карэспандэнт спытаў ва ўдавы пісьменніка, Ірыны Міхайлаўны. Для яе заява кіраўніка была як гром сярод яснага неба.

«Асабіста Лукашэнку, магчыма, хто і прасіў ад нашага імя, але мне пра гэта невядома. Нам прэзідэнт даслаў спачуванне, калі Быкаў памёр, і ўсё», - заявіла яна.

Раней падобны выпадак датычыўся Генадзя Карпенкі. Лукашэнка сцвярджаў, што ягоная сям'я прасіла дапамогу на пахаванне, так як не было нават туфляў, каб абуць нябожчыка ў труне. Удава прамыслоўца і палітыка катэгарычна гэта зняпраўдзіла.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках