18 траўня 2024, Субота, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захопніка абменніка ў ГЦ «Шчасце» пахавалі, але крымінальную справу не закрылі

21
Захопніка абменніка ў ГЦ «Шчасце» пахавалі, але крымінальную справу не закрылі

А 18-гадовая касірка абменніка да гэтага часу ў лякарні.

- У нядзелю Сяргея пахавалі на радзіме, у Мастах. Усе былі шакаваныя, да гэтага часу не зразумела, што яго падштурхнула на злачынства. Адна справа, калі б Сяргей быў хуліганам, але ён быў ціхім, не канфліктным, добрым хлопцам, - распавядаюць «Камсамольскай праўдзе ў Беларусі» сябры 23-гадовага Сяргея.

У сераду, 1 кастрычніка, гэты не канфліктны хлопец падняў на вушы ўсю менскую міліцыю і Следчы камітэт. У абед Сяргей у чорнай масцы зайшоў у сталічны гандлёвы цэнтр «Шчасце», дачакаўся, калі касірка абменнага пункта стала выходзіць, і напаў на яе. У гэты момант 18-гадовая Вікторыя, супрацоўніца банка, стала крычаць, клікаць на дапамогу. А відавочцы, мабыць, разгубіўшыся, узялі і зачынілі ў боксе злачынцу разам з касіркай. Яны хацелі як лепш: утрымаць рабаўніка да прыезду міліцыі, але выйшла ўсё наадварот. Фактычна яны пакінулі дзяўчыну ў небяспецы. Чатыры гадзіны сілавікі вялі перамовы з Сяргеем, але безвынікова, і тады «Алмаз» адважыўся на штурм. Падрабязнасці сілавой аперацыі не выдаюцца, вядома толькі, што з агнястрэльным раненнем у галаву захопніка даставілі ў 5-ю клінічную лякарню, дзе праз дзень ён памёр.

- У жыцці ўсе памыляюцца. Сяргей хацеў скрасці, а яго забілі, маглі ж проста пакараць. Ён узяў закладніцу таму, што запанікаваў, - спрабуе апраўдаць Сяргея ягоны школьны сябар.

У якім цяпер стане Вікторыя, застаецца здагадвацца. Пасля перажытага стрэсу з ёй працуюць псіхолагі. Экспертызе яшчэ трэба высветліць: сапраўдная зброя была ў Сяргея ці не.

Сам хлопец родам з Мастоў, у школе займаўся веславаннем, былы дэсантнік, пасля службы ў войску з'ехаў працаваць у Маскву ахоўнікам у клубе, а вясной вярнуўся на радзіму. Сядзеў дома, адпачываў. Колькі грошай у момант рабавання знаходзілася ў абменным пункце, не ўдакладняюць. Нягледзячы на тое, што Сяргей мёртвы, крымінальную справу працягваюць расследаваць. Калі будуць высветленыя ўсе абставіны і прычыны гэтага НЗ, справу закрыюць, бо абвінавачаны памёр.

Фота: onliner.by

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках