18 траўня 2024, Субота, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Космас ТВ» верне каналы Discovery 8 кастрычніка

16
«Космас ТВ» верне каналы Discovery 8 кастрычніка

У пачатку гэтага года з сеткі вяшчання кабельных аператараў зніклі папулярныя тэлеканалы сямейства Discovery.

Улетку прадстаўнік аператара «Космас ТВ» пракаментаваў сітуацыю і распавёў пра перспектывы, паабяцаўшы развязаць праблему. У прэс-рэлізе, які паступіў сёння на адрас onliner.by паведамляецца, што вяшчанне каналаў лінейкі Discovery адновіцца 8 кастрычніка.

У залежнасці ад падлучаных абанентам ТВ-пакетаў у лічбавым і аналагавым фармаце вяшчання стануць даступныя Discovery Channel, Animal Planet, Discovery World, ID Xtra, Discovery Science (HD), Animal Planet HD, Discovery HD Showcase. Акрамя адключаных раней каналаў, у эфір дадаюцца тры новыя - у HD-якасці.

Праглядаць праграмы ў высокай разрознасці змогуць абаненты лічбавай тэлевізіі, у якіх падлучаны пакет «Асноўны+HD».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках