29 красавiка 2024, панядзелак, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Федэрацыю хакея Беларусі можа ўзначаліць генерал Рачкоўскі

2
Федэрацыю хакея Беларусі можа ўзначаліць генерал Рачкоўскі

Першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага Алімпійскага камітэта Беларусі Ігар Рачкоўскі вылучаны кандыдатам на пасаду старшыні Федэрацыі хакея Беларусі.

«Асацыяцыя «Федэрацыі хакея Гарадзенскай вобласці» вылучыла кандыдата на пасаду старшыні «Асацыяцыі Федэрацыя хакея РБ». Ім стаў першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі Рачкоўскі», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс» менеджэр у сувязях з грамадскасцю і прэсай Асацыяцыі «Федэрацыя хакея РБ» Арсень Якавенка.

Ён нагадаў, што «справаздачна-выбарная Канферэнцыя Асацыяцыі «ФХРБ» адбудзецца 22 кастрычніка 2014. Адным з галоўных пытанняў парадку дня будзе абранне старшыні Асацыяцыі».

Генерал-маёр Рачкоўскі да прызначэння на пасаду першага віцэ-прэзідэнта НАК Беларусі быў старшынёй Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках