26 красавiка 2024, Пятніца, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зорка НБА напалохаў сваіх аднаклубнікаў дыназаўрам

Славенскі баскетбаліст «Фінікс Санз» Горан Драгіч выкарыстаў строй тыраназаўра, каб разыграць сваіх партнёраў па клубе.

Як паведамляе NBC Sports, памочнік Драгіча апрануў строй дыназаўра, якога сам баскетбаліст назваў Маляня Ці (Baby T), і стаў па чарзе палохаць гульцоў і супрацоўнікаў клуба, якія праходзілі па калідоры, у той час як арганізатар розыгрышу назіраў за тым, што адбываецца і смяяўся над аднаклубнікамі.

Так Драгічу з памочнікам удалося абдурыць партнёраў славенца па камандзе, а таксама ўладальніка «Фінікс Санз» Роберта Сарвера. Не спалохаўся толькі форвард Джэральд Грын, якога на мінулы Дзень усіх Святых спрабавалі разыграць з дапамогай «гарылы», якая выскоквае са смеццевага бака. Ён нанёс ёй некалькі ўдараў і перакуліў назад.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках