2 траўня 2024, Чацвер, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея значна скараціла пастаўкі газу ў Сербію

6
Расея значна скараціла пастаўкі газу ў Сербію

Расея скараціла пастаўкі газу ў Сербію на 28%.

Прычынай гэтаму сталі пазыкі, сума якіх на 30 кастрычніка склала 224 млн даляраў, заявіў міністр горнаруднай прамысловасці і энэргетыкі Сербіі Аляксандр Анціч, паведамляе РІА «Новости».

Са слоў Анціча, у Сербіі па-ранейшаму дастаткова газу для нармальнай працы сістэмы газазабеспячэння, паколькі краіне хапае газу з расейскіх і мясцовых крыніц, а таксама за кошт плота з газасховішча «Банацкі двор».

Таксама сербскі міністр паведаміў, што апошнім часам «Сербіягаз» вёў перамовы аб вяртанні запазычанасцей перад «Газпром экспартам». Для гэтага запазычанасць спачатку павінна атрымаць прадпрыемства пасярэднік - «Югарасгаз». Анціч адзначыў, што частку пазыкі ў памеры 100 мільёнаў даляраў Сербія выплаціць да канца 2014 года. Пра дынаміку аплаты астатняй сумы, са слоў міністра, Сербіі толькі трэба будзе дамовіцца з расейскай стараной.

Газавыя патрэбы Сербіі амаль цалкам задавальняюцца Расеяй. Дзяржаўнае сербскае прадпрыемства «Сербіягаз» займаецца транспарціроўкай, размеркаваннем і захоўваннем газу на тэрыторыі краіны. Арганізуе пастаўкі газу ў Сербію «Югарасгаз», які напалову належыць расейскай энэргетычнай кампаніі «Газпром».

У ліпені 2014 «Газпром» і «Сербіягаз» уклалі дамову аб будаўніцтве магістральнага ўчастка сербскага газаправода «Паўднёвы паток». Сума дамовы склала каля 2,1 мільярда еўра. Плануецца зрабіць два адводы ад «Паўднёвага патоку» - у Харватыю і Боснію і Герцагавіну. Да канца 2016 года газ пойдзе па сербскім участку магістралі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках