2 траўня 2024, Чацвер, 8:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дамадзедава разрэзалі багаж групы Roxette

11

Удзельнікі сусветна вядомай шведскай групы Roxette выявілі свой раскрыты багаж у маскоўскім аэрапорце Дамадзедава.

Музыкі ляцелі праз расейскую сталіцу ва Уладзівасток, з якога планавалі пачаць сусветнае турнэ. Аб тым, што адбылося. яны даведаліся выпадкова з сацыяльных сетак, убачыўшы свае барабаны ў руках узбударажаных грузчыкаў, паведамляюць "Вести.ру".

Менавіта на Далёкім Усходзе стартаваў маштабны расейскі тур шведскіх поп-рокераў. У раскладзе - 11 гарадоў, большасць з якіх Roxette жыўцом яшчэ не бачылі.

«Гэта цудоўна, калі ў гарадах, пра якіх ты да гэтага часу ніколі не чуў, людзі запаўняюць залы, спяваюць нашы песні. Мы вельмі рады быць тут», - прызнаецца саліст групы Roxette Пер Гесле.

Ведаючы аб расейскіх адлегласцях, Roxette адправілі сваё абсталяванне ва Уладзівасток загадзя. Але потым нечакана выявілі, што іх інструменты сталі рэквізітам для фотасесіі, якую правялі ці то грузчыкі, ці то мытнікі.

На фатаграфіі ў Інтэрнэце выпадкова наткнуўся тэхнічны дырэктар групы Мікі Ліндстрэм. На здымках - кейсы з гітарнымі ўзмацняльнікамі і калонкамі, а таксама нейкія людзі, якія трымаюць у руках вялікі барабан з лагатыпам Roxette.

«Мы дакладна ведаем, што фота зробленыя не ў Швецыі, бо мы перад адпраўкай барабана наклеілі на яго стыкер. Мы звязаліся з нашымі людзьмі ў Маскве, каб даведацца, што адбылося з нашым багажом. І нам сказалі, што на мытні скрынкі з абсталяваннем разрэзалі, каб зрабіць некалькі фатаграфій», - растлумачыў тэхнічны дырэктар групы Roxette Майк Ліндстрэм.

Месца лёгка вызначыць: на борце пагрузчыка на заднім плане - лагатып аэрапорта Дамадзедава.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках