2 траўня 2024, Чацвер, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Слонімскі вінзавод скарачае рабочых

20
Слонімскі вінзавод скарачае рабочых

З 1 снежня завод пераходзіць на 4-х дзённы працоўны тыдзень.

Мясцовае віно не карыстаецца попытам. Апошнім часам на Слонімскім вінзаводзе пагоршылася эканамічная сітуацыя. Склады заваленыя гатовай прадукцыяй, а збыт вельмі слабы. У сувязі з гэтым кіраўніцтва вінзавода пачало звальняць людзей, паведамляе мясцовы сайт slonimby.com.

Для таго, каб не выплачваць работнікам дапамогу ў сувязі са скарачэннем, рабочым-пенсіянерам было прапанавана звольніцца з уласнага жадання (з дамовы бакоў).

Для астатніх работнікаў Слонімскага вінзавода таксама наступілі нялёгкія часы. Нядаўна рабочых вінзавода прымусілі напісаць заяву, што яны згодныя на памяншэнне каэфіцыента даплаты з 1,5% да 1%. Рабочым у добраахвотна-прымусовым парадку прапаноўваюць пісаць заяву на адпачынак за свой кошт. А тых, хто яшчэ не быў у гэтым годзе ў чарговым адпачынку, адправілі ў адпачынак.

Пятніцу, 31 кастрычніка, на вінзаводзе нечакана зрабілі выходным днём. А з 1 снежня плануецца, што вінзавод пяройдзе на 4-х дзённы працоўны тыдзень.

Рабочыя завода ў разгубленасці. У сваю чаргу адміністрацыя пакуль нічога добрага не абяцае, нават ходзяць размовы пра тое, каб людзі шукалі сабе новую працу.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках