2 траўня 2024, Чацвер, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Гародні застаўся ў шоў «Голас» дзякуючы заступніцтву Білана

1
Жыхар Гародні застаўся ў шоў «Голас» дзякуючы заступніцтву Білана

Гарадзенец Рыгор Лавыш узяў удзел у паядынках вядомага расейскага тэлешоў «Голас».

Выступ склаўся для артыста не вельмі ўдала: ён апынуўся на мяжы выбывання з праекта. Запіс эфіру тыднёвай даўнасці беларускім гледачам паказалі ў пятніцу ўвечары, 31 кастрычніка. Рыгор Лавыш разам са сваім апанентам Сяргеем Міхайліным выканаў паўзабытую песню гурту «Альянс» - «На світанку», піша «Вячэрні Гродна».

Водгукі расейскіх зорак аб дуэце энтузіязмам не адрозніваліся, аднак Леанід Агуцін адзначыў верхнюю партыю ў выкананні Рыгора, а Дзіма Білан быў здзіўлены яго «ўстойлівым, глыбокім, моцным» голасам. Але Пелагея, трэнер Лавыша і Міхайліна, зрабіла выбар на карысць апошняга.

Гарадзенец павінен быў пакінуць праект. Але ў той момант, калі ён на сцэне развітваўся з гледачамі, загарэўся белы свет у Білана. Паводле правіл настаўнікі могуць ратаваць удзельнікаў, але колькасць шчасліўчыкаў абмежаваная.

Цікава, што ў першым туры падчас сляпых праслухванняў, калі праходзіў адбор, за Рыгора Лавыша аддалі голас усе трэнеры, акрамя Білана. Цяпер саліст эстрадна-сімфанічнага аркестра Гарадзенскай філармоніі працягне выступ у складзе каманды пераможцы «Еўрабачання».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках