2 траўня 2024, Чацвер, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фабіа Капэла не атрымлівае заробак пяць месяцаў

10
Фабіа Капэла не атрымлівае заробак пяць месяцаў

Галоўны трэнер зборнай Расеі ў футболе заявіў, што не атрымлівае заробак ужо на працягу пяці месяцаў.

«Ужо ўсе ў гэтым свеце ведаюць, што мне не плацяць па кантракце пяць месяцаў. Мяне часта пытаюцца: няўжо гэта праўда? Так, гэта праўда. Што тут дадаць? Спадзяюся, развязанне праблемы будзе знойдзена як мага хутчэй, - сказаў Фабіа Капэла. - Да якіх межаў я гатовы працаваць бясплатна? Я набліжаюся да мяжы. Я дзесьці побач. У свой час у «Роме» ў мяне была, на жаль, падобная сітуацыя».

У канцы кастрычніка Расейскі футбольны саюз (РФС) паведаміў, што выплаціць запазычанасць па зарплаце перад галоўным трэнерам зборнай пасля атрымання грошай ад спонсараў, паведамляе Sportbox.

«Спадзяемся, што арганізацыя і асобы, якія ўдзельнічалі ў падпісанні кантракту з Капэла, выканаюць свае абавязацельствы. Тады і РФС адразу ж выплаціць запазычанасць перад Фабіа», - заявіў кіраўнік РФС Мікалай Талстых.

Першы намеснік старшыні камітэта Дзярждумы ў фізічнай культуры і спорце і маладзёжнай палітыцы Дзмітрый Свішчоў раней прапанаваў прывязаць зарплату Капэла да вынікаў расейскай зборнай. На ягоную думку, гэта павінна «хоць неяк» матываваць трэнера, калі ў таго няма іншых стымулаў працаваць «на вынік».

Паводле звестак на сярэдзіну кастрычніка, запазычанасць па зарплаце трэнера перавысіла 250 мільёнаў рублёў.

Капэла, які атрымлівае 9 млн еўра ў год, з'яўляецца адным з самых высокааплатных трэнераў зборных у свеце.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках