2 траўня 2024, Чацвер, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Датычны да арышту палітвязня Парфянкова суддзя зможа ездзіць у Еўропу

5
Датычны да арышту палітвязня Парфянкова суддзя зможа ездзіць у Еўропу

Ігар Крот у 2011 годзе адхіліў скаргу Васіля Парфянкова на прысуд у выглядзе 4 гадоў пазбаўлення волі.

Менш чым праз год палітвязня вызвалілі з калоніі, але неўзабаве паставілі пад прэвентыўны нагляд, а потым зноў кінулі за краты.

Актывістка Вольга Нікалайчык, якая лістуецца з Васілём Парфянковым, пракаментавала «Радыё Свабода» навіну аб тым, што былы суддзя стаў уязным у Еўразвяз.

«Чалавек з турмы не выходзіць, амаль год сядзіць у адзіночцы, а суддзя па Еўропе будзе ездзіць! Будзе марнаваць сваю зарплату, якую плацяць беларускія падаткаплацельшчыкі, якія ўтрымліваюць гэтыя структуры. Атрымліваецца, Еўропа дае сігнал, што яны могуць рабіць тое ж самае з намі і далей, адпраўляючы ў турму», - сказала яна.

Паводле падлікаў Вольгі Нікалайчык, Васілю Парфянкову засталося сядзець у горацкай калоніі 35 дзён. «Калі не прыйдзе хутка адказ на мой апошні ліст, значыць, зноў яго кінулі ў карцэр, як было і раней», - лічыць актывістка.

У апошнім лісце Васіль Парфянкоў паведаміў, што нядаўна выйшаў з карцэра, дзе адбыў чарговыя 10 дзён.

Нагадаем, 5 снежня 2013 г. Першамайскі суд Менска прысудзіў актывіста да 1 году калоніі строгага рэжыму за «парушэнне правіл прафілактычнага нагляду».

У 2011 годзе Васіль Парфянкоў быў асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі за ўдзел у мітынгу 19 снежня 2010 года. Праз некалькі месяцаў ён выйшаў на волю праз амністыю. А ў пачатку 2012 года, пасля затрыманняў на акцыях салідарнасці з палітвязнямі, за актывістам апазіцыі ўстанавілі прэвентыўны нагляд.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках