2 траўня 2024, Чацвер, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Лагойскам усталявалі крыж у памяць герояў Аршанскай бітвы

6

Акцыя прайшла напярэдадні Дня памяці продкаў.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі яе арганізатары.

«1 лістапада на Дзяды актывісты Партыі БНФ наведалі вёску Гайна пад Лагойскам, дзе пахаваныя два ўдзельнікі Бітвы пад Оршай. Фронтаўцы ўсталявалі памятны крыж у гонар Станіслава Ляскоўскага і Станіслава Арона і ўсіх змагароў за незалежнасць радзімы і запалілі свечкі», - гаворыцца ў паведамленні.

Бітва пад Оршай адбылася 8 верасня 1514 г падчас чарговай вайны з Маскоўскім княствам, калі маскоўскія войскі спрабавалі захапіць тэрыторыю Беларусі і Літвы. Адным з галоўных герояў бітвы быў гетман Канстанцін Астрожскі. Менавіта ён быў на чале 30-тысячнага беларускага войска, якое цалкам разбіла 80-тысячнае маскоўскае войска.

Адзначаць 8 верасня як Дзень беларускай вайсковай славы пачалі толькі ў канцы 80-х. А ў 1992 годзе ў гадавіну вялікай бітвы на плошчы Незалежнасці ў Менску беларускія афіцэры ўрачыста прынялі прысягу на вернасць роднай краіне і народу. 8 верасня 1992 года ў Менску былі прыведзеныя да прысягі 12 афіцэраў і 3000 салдат запасу. Тады ўдзельнікі гэтай прысягі падвяргаліся ціску з боку ўладаў, але праз вельмі кароткі час прысягу на вернасць Беларусі прынялі ўсе вайсковыя часткі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках