2 траўня 2024, Чацвер, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ перамог «Дынама-Менск» 2:1

3
БАТЭ перамог «Дынама-Менск» 2:1

Барысаўскі БАТЭ перамог менскае «Дынама» ў матчы 29-га тура чэмпіянату Беларусі ў футболе ў вышэйшай лізе.

Гульня прайшла 1 лістапада на сталічным стадыёне «Трактар» і завяршылася з лікам 2:1 на карысць барысаўчан, піша БелаПАН.

На 69-й хвіліне ўдарам з штрафной і серыі рыкашэтаў лік адкрыў абаронца БАТЭ Анры Хагуш, на 74-й хвіліне пасля розыгрышу вуглавога яшчэ адзін абаронца Дзяніс Палякоў падвоіў перавагу барысаўчан. Адзначым, што за ўсю гульню барысаўчане нанеслі ў створ менчукоў два ўдары і абодва апынуліся выніковымі.

Менскае «Дынама» вызначылася на пятай дабаўленай да часу другога тайма хвіліне, калі Неманья Тубіч сфаліў на Адама Дыямандэ і суддзя прызначыў пенальці, які рэалізаваў Неманья Ніколіч.

Да канца чэмпіянату засталося тры туры. Перавага БАТЭ над менскім «Дынама» складае 4 ачкі. Барысаўчане ўсе астатнія матчы згуляюць дома - супраць «Нафтана», «Гомелю» і «Шахцёра». Менскае «Дынама» правядзе два матчы на выездзе - супраць «Тарпеда-БелАЗа» і «Нафтана» і завершыць чэмпіянат хатняй гульнёй з «Гомелем».

Становішча каманд першай шасцёркі: БАТЭ - 64 ачкі (29 гульняў; розніца мячоў 59-20), «Дынама» Мн - 60 (29; 42-16), «Шахцёр» - 44 (28; 31-27), «Нафтан» - 41 (28; 38-35), «Тарпеда-БелАЗ» - 40 (28; 32-28), «Гомель» - 35 (28; 27-33).

У другой шасцёрцы брэсцкае «Дынама» дома згуляла ўнічыю з «Дняпром» - 1:1 (Перапечка, 96+ - Шрамчэнка, 27), а «Слуцк» на сваім полі абыграў "Белшыну" - 3:1 (Глебка, 11, Сайта , 33, Алісейка, 63 - Казлоў, 91+).

Астатні матч 29-га тура ў турніры за 7-12-е месцы, «Менск» - «Нёман», пройдзе ў нядзелю.

Становішча каманд: «Менск» - 40 (28; 34-32), «Слуцк» - 39 (29; 24-29), «Нёман» - 33 (28; 32-32), «Белшына» - 28 (29; 37-49), «Дынама» Бр - 26 (29; 26-60), «Днепр» - 18 (29; 17-38).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках