2 траўня 2024, Чацвер, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Савет пры Пуціне папрасіў МЗС РФ абараніць праваабаронцу, якую высылаюць з Беларусі

20
Савет пры Пуціне папрасіў МЗС РФ абараніць праваабаронцу, якую высылаюць з Беларусі

МЗС Расеі папрасілі аказаць тэрміновую падтрымку Алене Танкачовай.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Савета праў чалавека пры прэзідэнце РФ.

«Відавочная неадэкватнасць прымененай уладамі Рэспублікі Беларусь санкцыі за нязначнае правапарушэнне прымушае меркаваць, што рэальным матывам высылкі расейскай грамадзянкі з'яўляецца праваабарончая дзейнасць Алены Танкачовай. Улады не спыніла ні тое, што тут у Алены знаходзіцца сям'я, праца, кватэра, асабістыя і прафесійныя сувязі, ні тое, што нашыя краіны ўтвараюць саюзную дзяржаву, а грамадзяне нашых краін карыстаюцца роўнымі правамі», - гаворыцца ў паведамленні.

Танкачовай, якая жыве ў Беларусі больш за дзесяць гадоў, 30 кастрычніка абвясцілі аб ануляванні віда на жыхарства за перавышэнне хуткасці. Пятага лістапада будзе вырашацца пытанне аб працэдуры яе высылкі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках