2 траўня 2024, Чацвер, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Палессі гараць тарфянікі

4

Зарэгістраваныя тры ачагі ўзгарання тарфянікаў.

Яны знаходзяцца на тэрыторыі Відзіборскага, Глінкаўскага і Фядорскага сельскіх саветаў Столінскага раёна Берасцейскай вобласці зафіксаваныя на сённяшні дзень. Гарыць у агульнай складанасці каля гектара плошчаў тарфянікаў. Гарыць і сухая расліннасць, піша мясцовы партал «Медыя-Палессе».

Згарэлыя ўчасткі добра відаць з акна вагона дызель-цягніка, які рухаецца з Гарыні ў бок Лунінца

«Непасрэднай пагрозы насельніцтву няма. Мы аператыўна прымаем меры ў ліквідацыі ўзгарання і папярэджання з'яўлення новых ачагоў узгарання», - паведаміў начальнік Столінскага РАНС Аляксандр Мінчык. Толькі для тушэння сухой травы і смецця пажарныя разлікі выязджаюць не менш за тры разы ў дзень. У тушэнні агню задзейнічаныя работнікі гаспадарак раёна разам з тэхнікай. Абкошваюцца патэнцыйна небяспечныя ўчасткі, праводзіцца ўзворванне асобных участкаў.

Выратавальнікамі падрыхтаваны дакумент аб неабходнасці ўвядзення забароны на выпальванне сухой травы і перададзены на разгляд у Столінскі райвыканкам. Калі кіраўніцтвам раёна будзе зробленае адпаведнае распараджэнне, то на тэрыторыі Столінскага раёна, як і на Лунінеччыне, на некаторы час будзе забаронена выпальваць сухую расліннасць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках