2 траўня 2024, Чацвер, 10:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лары Кор’ел даў майстар-клас у Менску

2
Лары Кор’ел даў майстар-клас у Менску

Напярэдадні канцэрту ў Белдзяржфілармоніі выдатны амерыканскі джаз-фьюжн-гітарыст Лары Кор’ел выступіў ва Універсітэце культуры.

Музыкант раскрыў прысутным некаторыя сакрэты свайго майстэрства, паслухаў ігру студэнтаў і пагутарыў з прыхільнікамі, піша БелаПАН.

Ён распавёў, што ў Беларусь прыехаў упершыню і ў Менску еў самы лепшы боршч з усіх, што калі-небудзь спрабаваў. Раней гітарыст ужо бываў у Расеі і некаторых іншых славянскіх краінах. У цэлым у яго склалася меркаванне, што ў славянскіх музыкаў, якіх ён чуў, добры ўзровень падрыхтоўкі, у іх унутры «шмат разумення музыкі».

«Я жадаю вучыць і вучу гітары ўсіх, хто сапраўды хоча навучыцца, - сказаў Лары Кор’ел. - Для мяне вельмі важна перадаць наступнаму пакаленню усё тое, чаму я навучыўся ў вялікіх майстроў за сваю кар'еру».

У самалёце Кор’ел пазнаёміўся з беларускім музыкам Зміцерам Смольскім. «Гэта першы мой сябар у Беларусі», - сказаў ён.

Гітарыст нядаўна прачытаў раман Льва Талстога «Вайна і мір», які натхніў яго на стварэнне музыкі. Ён паабяцаў неўзабаве прэзентаваць сваё сачыненне шырокаму слухачу.

Лары Кор’ел - легенда амерыканскага джаз-фьюжн, гітарыст-віртуоз. За 40 гадоў ён запісаў больш за 75 альбомаў як лідар гурту, саліст і акампаніятар. Легіёны ягоных фанатаў з канца 1970-х называюць яго «сапраўдным музыкам адраджэння». New York Times ахрысціла яго піянерам rock-jazz fusion, а Dan Ouellette з Down Beat Magazine назваў «хросным бацькам фьюжн».

Фота з архіву

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках