2 траўня 2024, Чацвер, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр Міхась Белямук

6
Памёр Міхась Белямук

Вядомы дзеяч беларускай эміграцыі памёр ва ўзросце 90 гадоў.

Міхась Белямук памёр у амерыканскім Кліўлендзе 31 кастрычніка, піша «Наша Нiва».

Ён нарадзіўся 15 сакавіка 1924 ў вёсцы Голя (сёння гэта Камянецкі раён Берасцейскай вобласці). З лета 1944 года - у эміграцыі.

Некаторы час жыў у беларускіх лагерах для перамешчаных асоб у Германіі, у 1949 эміграваў у ЗША. Вучыўся на гістарычным факультэце ўніверсітэта ў Каламбусе (Агаё).

Міхась Белямук стаў адным з арганізатараў беларускага жыцця ў Кліўлендзе, стваральнікам мясцовага аддзела Беларуска-амерыканскага аб'яднання. З 1954 года быў старшынёй Аб'яднання беларускай моладзі ў Кліўлендзе.

З 1991 года - ініцыятар і выдавец гістарычнага часопіса «Полацак». Аўтар шэрагу публікацый, у тым ліку на гістарычныя тэмы. З 1993 года - ганаровы чалец Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках