4 траўня 2024, Субота, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Жук» самага беднага прэзідэнта ацанілі ў мільён даляраў

10
«Жук» самага беднага прэзідэнта ацанілі ў мільён даляраў

Прэзідэнт Уругвая Хасэ Мухіку атрымаў прапанову ад неназванага арабскага шэйха аб куплі ягонага Volkswagen Beetle 1987 выпуску.

Машыну ацанілі ў адзін мільён даляраў. Словы прэзідэнта прыводзіць выданне El Universal, піша «Мотор».

Арабскі шэйх зрабіў прапанову аб куплі «Жука» на саміце краін, якія развіваюцца «G77 плюс Кітай», які прайшоў у сярэдзіне чэрвеня ў Балівіі. Гэта прапанова стала не першай падобнай, і менавіта яна, са слоў Мухіку, прымусіла яго задумацца аб продажы машыны за такія грошы.

«Калі машына будзе прададзеная, сродкі пойдуць у фонд дапамогі бедным Plan Juntos ці куды-небудзь яшчэ - абы дапамагчы Уругваю», - сказаў Мухіку. Гэты фонд створаны самім Мухіку, які рэгулярна пералічвае туды 90 адсоткаў ад заробку. Штомесячны заробак кіраўніка дзяржавы складае 250 тысяч песа (12 тысяч 500 даляраў). Што тычыцца кошту «Жука», то Мухіку ў дэкларацыі аб даходах ацаніў яго ў 70 тысяч песа (2 850 даляраў).

У верасні 2013 года Мухіку атрымаў ад пасла Мексікі ў Уругваі прапанову аб абмене «Жука» на дзесяць паўнапрывадных камерцыйных аўтамабіляў. Таксама пасол паабяцаў дапамагчы ўругвайскаму прэзідэнту ў продажы гэтага аўтамабіля на дабрачынным аўкцыёне.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках