4 траўня 2024, Субота, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрась Беленькі: Размаўляючы па-руску, ты пасіўна нішчыш беларусаў

13
Юрась Беленькі: Размаўляючы па-руску, ты пасіўна нішчыш беларусаў

У Менску адбылося шэсце да Лошыцкага яра. Яно і мітынг былі санкцыянаваныя Менгарвыканкамам.

Шэсце пачалося а 12.30 ад Палаца культуры «Лошыцкі». Калону ўзначаліла кіраўніцтва Кансерватыўна-хрысціянскай партыі - БНФ, якая з'яўляецца арганізатарам акцыі. Удзельнікі шэсця неслі бел-чырвона-белыя сцягі, расцяжкі з надпісамі «Дзяды» і «Кансерватыўна-Хрысціянская партыя - БНФ».

Штогадовае шэсце да Лошыцкага яра, як і шэсце у Курапаты, прымеркаванае да дня памяці продкаў «Дзяды», які адзначаецца 2 лістапада.

Паводле звестак гісторыкаў, у 1930-х гадах у Лошыцкім яры знаходзілася так званая «Белая дача» - месца размяшчэння спецкаманды НКВД, куды дастаўлялі арыштаваных ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Тут жа іх расстрэльвалі, піша БелаПАН.

У мерапрыемстве бралі ўдзел блізу 50 чалавек.

Выступаючы на мітынгу каля Лошыцкага яра ў Менску, намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі - БНФ Юрась Беленькі заклікаў грамадзян Беларусі карыстацца беларускай мовай.

«Сёння мы знаходзімся ў стане акупацыйнай вайны з Расеяй. Толькі наша беларуская мова можа паставіць заслон гэтай агрэсіі», - мяркуе палітык. «Размаўляючы па-руску, ты пасіўна нішчыш беларусаў», - дадаў Беленькі, падкрэсліўшы пры гэтым, што беларусы «выжывуць, нягледзячы ні на што».

Беленькі заявіў, што цяперашнія ўлады Беларусі хаваюць у Лошыцкім яры «нешта важнае і ганебнае для сябе». «Рэжым не хоча раскрываць праўду пра бальшавіцкія рэпрэсіі. На гэтым месцы ў свабоднай незалежнай Беларусі з'явіцца мемарыял, справядлівасць будзе адноўленая. На магілах не павінны знаходзіцца пясок і аўтамабілі (цяпер за дваццаць метраў ад памятнага знака ў гонар нявінна забітых ахвяраў сталінскіх рэпрэсій знаходзяцца аўтастаянкі, вядуцца будаўніча-рамонтныя работы. - БелаПАН.)», - сказаў палітык.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках