4 траўня 2024, Субота, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незвычайныя спосабы падаўжэння жыцця

8
Незвычайныя спосабы падаўжэння жыцця

Так, здаровае харчаванне, рэгулярныя фізічныя практыкаванні і адмова ад курэння дазваляюць пражыць даўжэй. Але гэта не ўсё.

Ці знаёмыя вы з некаторымі не зусім звычайнымі спосабамі падаўжэння жыцця?

Завесці хатняга гадаванца (пераважна сабаку). Сапраўды, штодзённы абавязак выгульваць чацвераногага сябра павысіць вашу фізічную актыўнасць і знізіць узровень стрэсу, што станоўча паўплывае на стан сардэчна-сасудзістай сістэмы, паведамляе newsland.com.

Часцей займацца любошчамі. Паводле даследавання асобы, што часта перажываюць аргазм, маюць менш шанцаў памерці ад хваробы сэрца. Да таго ж, рэгулярныя заняткі любошчамі спрыяюць нармалізацыі імуннай сістэмы, зніжэнню стрэсу і лепшаму кантролю за апетытам.

Штодня выкарыстоўваць зубную нітку. У адрозненне ад зубной шчоткі зубная нітка можа выдаляць бактэрыі з цяжкадаступных міжзубных прамежкаў, што перашкаджае развіццю запаленчых працэсаў, што негатыўна адбіваюцца на здароўі сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Пашыраць сацыяльныя стасункі. Паводле вынікаў даследавання навукоўцаў з універсітэта Брыгама Янга асобы, якія маюць шырокія сацыяльныя і сяброўскія сувязі, маюць на 50% больш шанцаў пражыць даўжэй.

Займацца валанцёрства. Дапамога іншым добра адбіваецца на псіхічным здароўі. Паводле статыстыкі смяротнасць людзей, якія займаюцца валанцёрствам, на 20% ніжэйшая, чым у астатніх асоб той жа ўзроставай катэгорыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках