4 траўня 2024, Субота, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шызоідная нянавісць расейцаў да Украіны

16
Шызоідная нянавісць расейцаў да Украіны

Сярэднестатыстычны расеец мяркуе, што ва Украіне ўсё, як у Расеі, таму ён усё пра яе ведае апрыёры.

Пра гэта ў сваім блогу на Фэйсбуку піша журналіст Кірыл Мартынаў.

«Чаму расейцы ў сваёй масе так хутка і лёгка скаціліся да зусім клінічнай, шызоіднай нянавісці да Украіны?

Думаю, звязаць усё гэта з нейкім асаблівым «рабскім менталітэтам» не атрымаецца, гэта сама па сабе расісцкая логіка. Нельга ўсё звесці і выключна да ўплыву прапаганды. Прапаганда бывае эфектыўнай, калі яна супадае з нейкімі ўжо існымі ў грамадстве ідэямі і каштоўнасцямі.

Да Украіны ў Расеі ўсе гэтыя гады ставіліся як да нейкага дзіўнага непаразумення. Накшталт такія ж як мы людзі, але вось падумаць толькі - прыдумалі сабе нейкую іншую краіну, курам на смех. Ну што гэта, на самай справе, хахлы - і са сваёй дзяржавай? Ведаем мы гэту дзяржаву, яна з нас хабар на мытні цягнула. Анекдот проста, захацелі жыць без нас, мову сабе прыдумалі і сцяг жоўта-блакітны, бывае ж такое.

Сярэднестатыстычны расеец мяркуе, што ва Украіне ўсё, як у Расеі, таму ён усё пра яе ведае апрыёры. Там таксама дваццаць гадоў ва ўладзе сядзяць смешныя палітыкі накшталт Жырыка, ва ўсім трэба вінаваціць алігархаў, СМІ кантралююцца з Адміністрацыі Прэзідэнта, а працэнты на выбарах малююцца для справаздачнасці, якую губернатары шлюць у цэнтр. Ды ўсё як у нас! Што яны маглі там новага прыдумаць без нас, хахлы гэтыя?

Ключавая праблема тут, вядома, у тым, што мы вельмі любім украінцаў. Як «малодшага брата», «меншай галіны трыадзінага рускага народа» і іншага такога. Малодшы брат захацеў пажыць самастойна, але ён дурненькі, зблытаецца з дрэннай кампаніяй, на наркотыкі сядзе. Трэба яго выратаваць, нават калі прыйдзецца для гэтага прыбіць.

Брацік апынуўся дэбілам, не слухаецца, мы душым мацней, да скрыгату у зубах, адбіраем ключы, каб сядзеў пад замком, у Мытным саюзе. Ён жа адумаецца, прыйдзе ў сябе, і прыпаўзе назад, маліць аб прабачэнні. Расеец фантазуе сабе карціну «Вяртанне блуднай Украіны». Важную ролю ў гэтым адыгрывае ідэя аб тым, што жыць рускі (ўкраінскі) чалавек можа толькі пад уладай Масквы і іншыя жахлівыя імперскія трызненні.

А самае галоўнае вось што. Самае галоўнае, што чалавек можа жыць толькі пад начальнікам. А ўкраінцы наважылі жыць без начальнікаў. Без станіцы Кушчэўскай на 1/7 частцы сушы, без пахану, без правадыра і лідэра нацыі. Мы ім ніколі не даруем гэтага. Яны зрабілі тое, пра што мы нават не смеем марыць.

Каб неяк растлумачыць сабе, як мы так абыдлелі ў сваёй Кушчоўцы, была прыдуманая канцэпцыя ўкраінскага фашызму. Цяпер нам салодка з ёй», - піша блогер.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках