4 траўня 2024, Субота, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны рэдактар «Коммерсанта» звольніўся праз «План Сечина»

Галоўны рэдактар «Коммерсанта» звольніўся праз «План Сечина»

Міхаіл Міхайлін сышоў з пасады галоўнага рэдактара расейскай газеты «Коммерсант».

Пра гэта было абвешчана на сходзе калектыву, паведамляе Slon са спасылкай на крыніцы ў выдавецкім доме.

Сам Міхайлін распавёў прысутным, што пастанавіў сысці ў творчы адпачынак.

Паводле звестак РБК, прычынай звальнення Міхайліна магла стаць раней апублікаваная ў газеце нататка «План Сечина».

Прапанова заняць пасаду галоўнага рэдактара была зробленая Сяргею Якаўлеву, які ўзначальвае штотыднёвік «Коммерсант-Деньги».

Міхайлін узначальваў «Коммерсант» з 2010 года, да гэтага ён працаваў у выдавецкім доме з 1992 года і ў 1999 годзе стаў галоўным рэдактарам «Коммерсант-Власть». З 2006 да 2010 года ён узначальваў «Газету.ру».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках